Главная
 Рассылка
RSS





Камiсiя па рэабiлiтацыi

http://www.belsat.eu/


Правозащитное движение "Наша Беларусь"


we remember


Валерий Леваневский


 Мінскім ветэранам выдзелілі грошы, а правінцыйным - не
09 мая 2008 года 13:33:00 |

Мінскім ветэранам выдзелілі грошы, а правінцыйным - не
 

Мінскім ветэранам на Дзень Перамогі выдзеляць па 100 тысяч рублёў, а правінцыйныя ў гэты дзень застануцца без матэрыяльнай дапамогі. Мінгарвыканкам упершыню вырашыў павіншаваць ветэранаў грашыма. Для правінцыйных герояў дня на 9 траўня будзе толькі забаўляльная праграма.

 

Аднак ветэраны ў абласцях не абдзеленыя ўвагай, лічыць вядучы спецыяліст упраўлення сацыяльнай дапамогі Магілёўскага аблвыканкаму Мікалай Варламаў. Па яго словах, ужо ў 2005-м на 60-годдзе Перамогі ўсе ветэраны вобласці былі забяспечаныя жыллём. Хаця цяпер у чэргах па кватэры ветэраны зноў пачалі з’яўляцца:

 

Мікалай Варламаў: “Да 60-годдзя Перамогі, у нас ветэранаў, якім неабходна палепшыць жыллёвыя ўмовы, не было. Усім далі жыллё. Шмат далі кватэраў. Прыкладна 200. Там, дзе яны не будуюцца, іх купілі, напрыклад, у такіх гарадах, як Крычаў, Чавусы... А вось зараз яны з’явіліся зноў. Ну, там умовы розныя бываюць. Бывае, да дзяцей прыехаў ветэран”.

 

На пытанне, як хутка выдзяляюць кватэру ветэрану, які з’явіўся ў чарзе, Мікалай Варламаў адказаў: “Цяжка сказаць”. Людзі такога ўзросту, кажа намесніца начальнка аддзела ветэранаў камітэту па сацыяльнай абароне Гомельскага аблвыканкама Таццяна Сайкова, звычайна ўжо маюць жыллё:

 

“Калі нехта стаіць у чарзе, то кватэры прадастаўляюцца, канечне. Ветэранам жыллё прадастаўляецца бясплатна. Але людзі такога ўзросту ўжо звычайна жыллё маюць. У нас у чарзе не шмат ветэранаў стаіць. ”

 

Акрамя прадастаўлення жылля, расказаў Еўрарадыё Мікалай Варламаў, ветэранам Магілёўскай вобласці ўсталёўваюць тэлефоны, даюць пуцёўкі на аздараўленне:

 

“А дапамога зараз выдзяляецца ўсякая. У нас практычна ўсе забяспечаныя тэлефонамі. Выдаецца жыллё, санаторныя пуцёўкі... А вось такой дапамогі, як выдзялене 100 тыся рублёў, у нас праводзіцца не будзе. У Мінску выдзелілі, а ў Мінскай вобласці - не”.

 

Па інфармацыі Таццяны Сайковай, ветэранам Гомельскай вобласці нават рамонт дома бясплатна робяць:

 

“Напрыклад, у Мінску вырашылі 100 тысяч да Дня Перамогі выдзеліць. У нас такога рашэння абласнога няма. У нас кожны рэгіён на месцах аказвае дапамогу: рэмонт зрабіць, тэлефон усталяваць... То бок, такія вось пытанні. Гэта ўсё робіцца бясплатна”.

 

Па словах старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай падтрымцы мінгарвыканкаму Анатоля Ражанца, у ветэранаў таксама ёсць магчымасць скарыстацца паслугамі цырульніка дома і бясплатнай пральняй штомесяц. Да таго ж у першым квартале гэтага года 1500 ветэранам былі ўсталяваныя пажарныя апавяшчальнікі.

 Па інфармацыі Анатоля Ражанца, пенсія ветэранаў сёння складае 522 тысячы рублёў. Некаторыя з іх атрымліваць штомесяцовую даплату.

Сёння ў Беларусі жыве каля 57 з паловай тысяч ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Амаль 12 тысяч з іх – у Мінску. 22 ветэраны з’яўляюцца Героямі Савецкага Саюзу. Еўрапейскае радыё для Беларусі віншуе ўдзельнікаў ІІ Сусветнай вайны са святам Перамогі. Жадаем вам моцнага здароўя!

 

Віталіна Грахоўская www.belradio.fm

 

   Авторизация


Регистрация






 Библиотека

Тестовый файл

Скачать

Тестовый файл 2

Скачать

Тестовый файл 3

Скачать

Тестовый файл 4

Скачать

Тестовый файл 5

Скачать