Главная
 Рассылка
RSS





Камiсiя па рэабiлiтацыi

http://www.belsat.eu/


Правозащитное движение "Наша Беларусь"


we remember


Валерий Леваневский


 Художника Пушкина оштрафовали за празднование годовщины БНР под национальными и европейскими флагами
05 мая 2008 года 06:40:00 |

Художника Пушкина оштрафовали за празднование годовщины БНР под национальными и европейскими флагами

Предупреждение и 25 базовых величин (875 000 рублей) штрафа - таков приговор Крупского районного суда художнику Алесю Пушкину.

Жывапісец і пэрформэр зь мястэчка Бобр Крупскага раёну Менскай вобласьці прызнаў усе сьведчаньні, але не прызнаў сваёй віны. Папярэджаньне - за несанкцыяваны пікет, штраф - нибыта за непадпарадкаваньне міліцыі, паведамляе "Радыё Свабода".

 

Суд доўжыўся каля 20 хвілінаў. У залі паседжаньняў апроч Алеся Пушкіна прысутнічалі ягоная жонка Яніна і малыя дзеці: Марылька палутара гадоў і Міколка чатырох гадоў.

 

27 сакавіка ў цэнтры Бабра разам з жонкай і дзецьмі Алесь Пушкін выставіў мальбэрт, на якім паставіў пірог з надпісам "90 год БНР", якім частаваў аднавяскоўцаў. "Толькі літара "Р" засталася", - распавёў Алесь Пушкін. Аздабленьнем мальбэрту сталіся некалькі шпакоўняў, герб "Пагоня" ды сьцягі: бел-чырвона-белы ды Эўразьвязу. У сьведчаньнях міліцыянт зазначыў, што бел-чырвона-белы - "былы дзяржаўны".

 

Алесь Пушкін вядомы сваімі мастацкімі пэрформансамі на грамадзка-палітычную тэматыку. Адзін з самых вядомых - калі перад прэзыдэнцкімі выбарамі 2001 году Алесь Пушкін перакуліў вазок з гноем перад рэзыдэнцыяй прэзыдэнта ды кінуў у сьметніцу чырвона-зялёны сьцяг. Тады Алесь Пушкін быў пакараны крымінальным судом за "злоснае хуліганства з асаблівым цынізмам" двума гадамі зьняволеньня ўмоўна.

 

3 траўня Алесь Пушкін запатрабаваў вярнуць яму сьцягі ды герб "Пагоня", які сам мастак лічыць творам мастацтва, паколькі выява герба - аўтарская праца Алеся Пушкіна. Судзьдзя затэлефанаваў міліцыянтам, чый райаддзел месьціцца праз дарогу ад суду. Міліцыянты паабяцалі вярнуць маёмасьць, але спаслаліся на адсутнасьць начальства: маўляў, цягам тыдня абавязкова вырашым праблему.

 

http://www.charter97.org/



   Авторизация


Регистрация






 Библиотека

Тестовый файл

Скачать

Тестовый файл 2

Скачать

Тестовый файл 3

Скачать

Тестовый файл 4

Скачать

Тестовый файл 5

Скачать