Главная
 Рассылка
RSS





Камiсiя па рэабiлiтацыi

http://www.belsat.eu/


Правозащитное движение "Наша Беларусь"


we remember


Валерий Леваневский


 Сяргея Абразоўскага судзяць за мітынг
08 мая 2008 года 11:38:00 |

Сяргея Абразоўскага судзяць за мітынг
 

Сёньня суд Пухавіцкага раёну прызначыў паседжаньне ў разглядзе адміністрацыйнай справы супраць грамадзкага актывіста Сяргея Абразоўскага.

 

Яго вінавацяць у арганізацыі несанкцыянаванага мітынгу жыхароў у пасёлку Сьвіслач Пухавіцкага раёна 29 сакавіка.

 

Ад 25 красавіка да сёньня Сяргей Абразоўскі знаходзіўся на стацыянарным лячэньні ў шпіталі ў пасёлку Сьвіслач зь дыягназам “перадынфарктны стан”. Хвароба выявілася пасьля гвалтоўнага затрыманьня спадара Абразоўскага міліцыянтамі Пухавіцкага РАУС перад яго паездкай у Менск на “Чарнобыльскі шлях – 2008”.

 

На 12 траўня спадар Абразоўскі мае накіраваньне на лячэньне ў Менскім абласным шпіталі ў Бараўлянах.

 

Сяргею Абразоўскаму — 49 гадоў. Ён скончыў Менскі палітэхнікум, а пасьля — Беларускі політэхнічны інстытут, атрымаў спэцыяльнасьць інжынэра. Працаваў на прадпрыемствах у Пухавіцкім раёне і ў Менску. Жанаты, мае двух сыноў. Сябра Партыі камуністаў беларускай. Цяпер узначальвае ініцыятыўную групу, якая выступае супраць будаўніцтва ў пасёлку Дружным Пухавіцкага раёну хімічнага заводу “Август-Бел”.

 

“Август” — прыватная расейская кампанія. Офіс знаходзіцца ў Маскве. Вытворчасьць — у пасёлку Вурнары, што ў Чувашыі. У 1960-я там выраблялі дуст (ДДТ) для ўсяго СССР. Цяпер расейскі бок заяўляе, што на заводзе ў Беларусі будзе вырабляцца 18 відаў пэстыцыдаў — хімічных сродкаў для зьнішчэньня пустазельля і шкоднікаў на сельскагаспадарчых пасевах.

 

Паводле заявы арганізацыйнага камітэту грамадзкасьці ў пасёлку Дружны, пры рэалізацыі праекту ЗАТ “Август-Бел” парушаюцца асноўныя патрабаваньні міжнароднай Орхускай Канвэнцыі, далучэньне да якой Беларусь дэкляравала 14 сьнежня 1999 году. У прыватнасьці, Канвэнцыя патрабуе:

 

1. Доступу насельніцтва да экалягічнай інфармацыі;

 

2. Удзелу грамадзкасьці ў працэсе прыняцьця экалягічна значных рашэньняў;

 

3. Доступу да правасудзьдзя ў пытаньнях, якія тычацца навакольнага асяродзьдзя.

 

Падрабязнасьці – пазьней у эфіры і на сайце Радыё Свабода.

 

Вячаслаў Кулік  www.svaboda.org  



   Авторизация


Регистрация






 Библиотека

Тестовый файл

Скачать

Тестовый файл 2

Скачать

Тестовый файл 3

Скачать

Тестовый файл 4

Скачать

Тестовый файл 5

Скачать