|
|
12 мая 2008 года 12:13:00 | Рэдактар “Газеты Слонімскай” нягодны да службы Слонімскія мэдыкі сёньня далі заключэньне, што паводле стану здароўя Віктар Валадашчук ў мірны час нягодны да вайсковай службы. Са слоў В.Валадашчука, ён праходзіў сёньня мэдыцынскую камісію разам з навабранцамі. Пасьля аднёс вынікі ў ваенкамат, дзе яму й сказалі, што ён можа ісьці спакойна працаваць далей. Раней Валадашчука выклікалі ў ваенкамат і паведамілі, што яго маюць забраць на вайсковыя зборы — маўляў, ён будзе служыць у сакрэтным інфармацыйным цэнтры. Ужо некалькі месяцаў “Газета Слонімская” знаходзіцца пад пагрозай закрыцьця. Рэдакцыі адмовілі ў працягу дамовы арэнды без тлумачэньня прычыны, а спробы знайсьці памяшканьне нават у прыватных уласьнікаў не даюць ніякага выніку. На мінулым тыдні Віктар Валадашчук апублікаваў на сайце “Газеты Слонімскай” дакумэнт за подпісам начальніка раённага КДБ Аляксандра Мазалькова, адрасаваны загадчыку псыханэўралягічнага аддзяленьня раённай бальніцы. У адкрытым лісьце Віктар Валадашчук выказвае зьдзіўленьне тым фактам, што КДБ цікавіцца псыхічным здароўем ягоных блізкіх, і патрабуе, каб начальнік раённага КДБ патлумачыў яму прычыну. На сайце таксама зьмешчана позва з ваенкамату, згодна зь якой Віктар Валадашчук павінен 12 траўня зьявіцца туды. Яшчэ — блянк заявы на імя ваенкома, у якім ваеннаабавязаны дае згоду на правядзеньне КДБ праверачных мерапрыемстваў у адносінах да яго, а таксама на часовае абмежаваньне ў сувязі з гэтым права на недатыкальнасьць асабістага жыцьця.Ужо некалькі месяцаў “Газэта Слонімская” знаходзіцца пад пагрозай закрыцьця. Рэдакцыі адмовілі ў працягу дамовы арэнды без тлумачэньня прычыны, а спробы знайсьці памяшканьне нават у прыватных уласьнікаў не даюць ніякага выніку.Віктар Валадашчук лічыць, што ўсё гэта робіцца дзеля таго, каб спыніць выхад газэты. Сытуацыя вакол газеты атрымала розгалас у СМІ. Апрача “Свабоды” пра яе пісалa “Нямецкая Хваля”, якая нагадала, што “Газэта Слонімская” – адзінае з дзейных недзяржаўных выданьняў на Гарадзеншчыне. Радыё “Рацыя” з гэтай нагоды піша, што “Газэта Слонімская” мае магчымасьць дайсьці да чытачоў толькі праз сетку распаўсюднікаў, бо “Белпошта” адмовілася ажыцьцяўляць распаўсюд і прымаць падпіску на выданьне.
Міхал Карневіч www.svaboda.org |
Авторизация
|