Главная
 Рассылка
RSS





Камiсiя па рэабiлiтацыi


Белсат


Правозащитное движение


we remember


Валерий Леваневский



 Раман Якаўлеўскі: За санкцыямі ЗША можа пачацца эканамічная блакада
16 мая 2008 года 15:24:00 |

Раман Якаўлеўскі: За санкцыямі ЗША можа пачацца эканамічная блакада
 

Крызісная сітуацыя ў адносінах Беларусі і ЗША будзе паглыбляцца. Журналіст-міжнароднік Раман Якаўлеўскі ў інтэрв'ю Еўрарадыё прагназуе, што за санкцыямі можа пачацца нават эканамічная блакада.

 

"Калі глядзець на паводзіны Лукашэнкі і беларускіх чыноўнікаў, цяпер пануе тэндэнцыя не да вырашэння канфлікта, а да яшчэ большага паглыблення гэтай крызіснай сітуацыі", - кажа Раман Якаўлеўскі.

 

Паводле яго меркавання, для кіраўніка Беларусі невядомае такое слова як "кампраміс". У выніку паглыбленне эканамічных санкцый можа прывесці да вельмі кепскіх наступстваў для нашай краіны.

 

Раман Якаўлеўскі: "Той факт, што ў наступным месяцы будзе ўжо прынята (а што будзе прынята, сумненняў няма) трэцяя рэдакцыя спецыяльнага для Беларусі закона пад назвай "Акт у падтрымку дэмакратыі", гаворыць пра перспектыву нават не яшчэ больш жорсткіх санкцый, а натуральнай эканамічнай блакады".

 www.euroradio.fm

Ваше имя:

Ваше email:



Введите текст на картинке
Ваши комментарии:




   Авторизация


Регистрация





Документальный фильм \

 Библиотека