Главная
 Рассылка
RSS


http://bsdp.org/


Фракцыя



Камiсiя па рэабiлiтацыi


Белсат


Правозащитное движение


we remember


Валерий Леваневский



 Кіроўца з Расіі баіцца стаць другім Парсюкевічам
13 мая 2008 года 14:17:00 |

Кіроўца з Расіі баіцца стаць другім Парсюкевічам
 

Скаргу грамадзяніна Расіі Сяргея Астроўскага на дзеянні інспектараў спецпадраздзялення мінскай ДАІ падчас яго затрымання цяпер разглядае і вывучае пракуратура Цэнтральнага раёна Мінска. А яго скаргу ў адносінах да суддзі Цэнтральнага раёна сталіцы Таццяны Паўлючук у аўторак будзе разглядаць Мінскі гарадскі суд. Калі факты парушэнняў закона, у якіх абвінавачвае ДАІшнікаў і суддзю расіянін, пацвердзяцца, вінаватыя могуць згубіць працу.

 

Пра гэта Еўрарадыё паведаміла адвакат пацярпелага Вера Страмкоўская.

 

Вера Страмкоўская: “Мы даслалі скаргу ў пракуратуру Цэнтральнага раёна Мінска і яны там праводзяць праверку прыведзеных фактаў. Акрамя таго, заўтра я іду ў Мінскі гарадскі суд, дзе адбудзецца разгляд справы суддзі суду Цэнтральнага раёна Паўлючук, якая яго аштрафавала за тое, што ён нібыта лаяўся матам”.

 

Нагадаем, што Сяргея Астроўскага супрацоўнікі спецпадраздзялення сталічнай ДАІ спынілі ў цэнтры Мінска за перавышэнне хуткасці 13 сакавіка. Па яго словах, ДАІшнікі запалохвалі яго расказамі пра тыя непрыемнасці, якія ён будзе мець як грамадзянін Расіі, калі ў яго забяруць правы. І такім чынам нібыта вымагалі ў яго хабар. Калі хлопец не толькі не пагадзіўся з абвінавачваннямі ў парушэнні правілаў дарожнага руху, але і паабяцаў адзначыць у пратаколе факт патрабавання хабару, інспектары яго збілі. Потым расійскі кіроўца патрапіў у беларускі СІЗА і ў суд Цэнтральнага раёна Мінска. Суддзя Таццяна Паўлючук прызначыла яму штраф за лаянку ў грамадскім месцы. А ДАІ аштрафавала за перавышэнне хуткасці. Агульная сума штрафу склала 455 тысяч рублёў.

 

Як паведаміў Еўрарадыё яшчэ 23 красавіка начальнік рэспубліканскага ДПС Юрый Літвін, праведзеная службовая праверка не знайшла ў дзеяннях інспектараў ніякіх парушэнняў.

 

Юрый Літвін: “Там няма падстаў для таго, каб распачынаць нейкую справу. Там абсалютна стандартная сітуацыя – ён вёў сябе неадэкватна і ўсё. Адарваў кішэню нашаму супрацоўніку… Гэта ж усё зафіксавана. Прычым, не са слоў нашых супрацоўнікаў, а са слоў пабочных сведкаў, таму што давялося іх прыцягнуць, каб потым апраўдвацца было лягчэй”.

 

Але на думку адваката Веры Страмкоўскай, у пракуратуры больш “магчымасцяў” разабрацца ці былі ў дзеяннях інспектараў ДАІ парушэнні.

 

Вера Страмкоўская: “ДАІ можа праводзіла праверку, ці сапраўды ён парушаў правілы дарожнага руху, ці на самой справе парушыў ён хуткасны рэжым? Можа яны што на гэту тэму і правяралі. А як яны маглі праверыць, ці быў ён збіты і ці ў адпаведнасці з заканадаўствам яго затрымлівалі? У ДАІ няма гэтым магчымасцяў, а ў пракуратуры ёсць”.

 

Па яе словах, чакаць нейкіх вынікаў пракурорскага расследавання трэба не раней за канец траўня. Але ўжо заўтра можа нешта вызначыцца наконт суддзі Цэнтральнага раёна Таццяны Паўлючук.

 

Вера Страмкоўская: “Калі будзе прызнана судом вышэйшай інстанцыі, што ёсць парушэнні пры вынясенні судовага рашэння, то яны яго адмяняюць і накіроўваюць на новы разгляд. А калі будзе прызнана, што суддзя парушыла закон, то на гэта ёсць спецыяльныя камісіі, якія разглядаюць дысцыплінарныя справы. І калі вызначаць, што такія парушэнні насамрэч былі, то наступствы могуць быць жорсткія”.

 

Адвакат сцвярджае, што ў такім выпадку суддзя нават можа страціць працу. Праўда, у сучаснай гісторыі судавытворчасці такія выпадкі чамусьці не прыгадваюцца. Затое, кажа Вера Страмкоўская, яна разумее грамадзяніна Расіі, які не жадае нават на суд па яго скарзе прыязджаць у Мінск – хлопец баіцца, што гэта яго могуць нечакана абвінаваціць у жорсткім збіцці двух інспектараў спецпадраздзялення ДАІ і пасадзіць за краты.

 

Вера Страмкоўская: “Паводле яго слоў, яго вельмі жорстка затрымлівалі і гэта вельмі супярэчыла заканадаўству. І таму ён небеспадстаўна хвалюецца і баіцца сюды ехаць. Ён малады хлапец, і такое з ім здарылася ўпершыню. А калі глядзець на справу Парсюкевіча, пра якую ён ведае, то баіцца, каб з ім не здарылася таго ж”.

 

Зміцер Панямонаў www.euroradio.fm

Скаргу расейскага грамадзяніна не задаволілі

 

Судзьдзя Менскага гарадзкога суду Сяргей Хрыпач пакінуў без задавальненьня скаргу Сяргея Астроўскага на прысуд Цэнтральнага суду Менску, паводле якога расейскі грамадзянін быў прызнаны дробным хуліганам.

 

Нагадаем, інцыдэнт адбыўся 13 красавіка. Сяргей Астроўскі сьцьвярджае, што беларускія міліцыянты нібыта вымагалі хабар і зьбілі яго, а каб пазьбегнуць адказнасьці, сфальшавалі супроць яго абвінавачваньне ў брыдкаслоўі.

 

“Судзьдзя аддаў перавагу таму факту, што раней Сяргей Астроўскі прызнаў сваю віну. Тое, што на працэсе ў Цэнтральным судзе не было сьведак, а майму падабароннаму не далі адваката, судзьдзя таксама ведаў, але не палічыў істотным. Безумоўна, правы майго падабароннага былі парушаныя, і я не выключаю, што ён і далей будзе абскарджваць дзеяньні міліцыі”, — паведаміла пасьля разгляду скаргі Сяргея Астроўскага ягоная адвакатка Вера Страмкоўская. Раней адвакатка тлумачыла, што Сяргей Астроўскі прызнаў сваю віну, толькі каб пазьбегнуць арышту ў менскай турме.

 

Алег Грузьдзіловіч  www.svaboda.org

 
 

Ваше имя:

Ваше email:



Введите текст на картинке
Ваши комментарии:




   Авторизация


Регистрация







 Библиотека