|
|
16 мая 2008 года 15:10:00 | Дж.Мур: Сытуацыя ў Беларусі – беспрэцэдэнтная Сёньня часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Джонатан Мур узяў удзел у онлайн-канфэрэнцыі на сайце “Камсамольскай Праўды”. Прапануем вашай увазе адказы Дж.Мура на некаторыя пытаньні наведнікаў сайту kp.ru. Пытаньне: Чаму ЗША і Эўразьвяз заплюшчваюць вочы на таталітарны рэжым у цэнтры Эўропы? Вы чакаеце, калі ў Лукашэнкі зьявіцца ядзерная зброя? Ці, можа, вы баіцёся Расеі? Мур: Злучаныя Штаты надаюць шмат увагі таму, што адбываецца ў Беларусі. Некаторыя людзі мяркуюць, што мы зашмат увагі надаем Беларусі. Аднак я хацеў бы сказаць, што Беларусь для нас – вельмі важная краіна, якую мы хацелі б бачыць сувэрэннай і незалежнай дзяржавай. Будучы свабоднай дэмакратычнай краінай з рынкавай эканомікай, Беларусь магла б адыгрываць значную ролю ў Эўропе. Пытаньне: Ці былі раней у гісторыі ЗША выпадкі, калі ў нейкай краіне закрывалася амэрыканская амбасада? Мур: Так, на працягу гісторыі было некалькі такіх прыкладаў. Вядома, амбасады закрываюцца падчас ваенных дзеяньняў. Вельмі рэдка амбасады закрываліся з палітычных прычынаў. Адзін з такіх прыкладаў – Куба, дзе амбасада ЗША была закрытая ў 1960 годзе і амэрынаксія дыпляматы не вярталіся туды на працягу 17 гадоў. Сытуацыя, якую мы назіраем апошнім часам у Беларусі, беспрэцэдэнтная. Пытаньне: Ці праўда, што дыпляматам, якія працуюць у Беларусі, даплачваюць да складанасьць? Мур: Сапраўды, амэрыканскія дыпляматы ў Беларусі і некаторых іншых краінах атрымліваюць невялікую прыплату да заробку. Радыё Свабода www.svaboda.org |
Авторизация
|