|
|
08 мая 2008 года 12:03:00 | Джанатан Мур не выключае, што ЗША ўвядуць санкцыі “супраць іншых беларускіх прадпрыемстваў, якія кантралююцца дзяржавай” Пра гэта часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Джанатан Мур заявіў 8 траўня, адказваючы на пытанні падчас анлайн-канферэнцыі на сайце інтэрнет-газеты “Беларускія навіны”. Джанатан Мур падкрэсліў, што пазіцыі ЗША і Еўрасаюза ў адносінах да Беларусі супадаюць. - У гэтым ЗША і Еўрасаюз згодныя. Вельмі важна падкрэсліць, што Злучаныя Штаты і ЕС маюць агульную стратэгію. Кажучы пра санкцыі ЗША ў адносінах да канцэрна “Белнафтахім”, амерыканскі дыпламат зазначыў, што гэтыя санкцыі скіраваны “супраць кіраўніцтва Беларусі”. - Мы лічым, што кіраўніцтва адказнае за сіутацыю з правамі чалавека ў Беларусі. У канцы мінулага года мы вырашылі ўвесці санкцыі супраць “Белнафтахіма”, бо даходы гэтага прадпрыемства падтрымліваюць беларускае кіраўніцтва. Зусім відавочна, што яно кантралюецца Адміністрацыяй прэзідэнта. З прычыны гэтага мы не разглядаем такія санкцыі як санкцыі супраць беларускага народа. “Сутнасць у тым, што ва ўсіх краінах, і ў Злучаных Штатах таксама, людзей саджаюць у турмы. Але ў ЗША людзям выносяцца прысуды ў працэсе адкрытай судавытворчасці. У Беларусі ж людзей знявольваюць у выніку закрытых судовых пасяджэнняў і па палітычных матывах”, - заявіў Мур. |
Авторизация
|