|
|
23 апреля 2008 года 06:57:00 | Чарговая спроба запалохаць моладзь. Заява Прэзідыума БСДП (Грамады) Сёння скончыўся працэс па справе дзесяці маладзёжных актывістаў, якія 10 студзеня выйшлі на Кастрычніцкую плошчу г. Мінска, каб пратэставаць супроць сацыяльнай і эканамічнай палітыкі ўладаў. Андрэй Кім, актывіст прэзідэнцкай выбарчай кампаніі старшыні нашай партыі Аляксандра Казуліна, пазбаўлены волі на адзін год і шэсць месяцаў. Свабода сямі чалавек абмежавана, і яны вымушаныя будуць адбываць папраўчыя работы з адлічэннем дзяржаве 20 працэнтаў заробку. Яшчэ два чалавекі аштрафаваныя. Сярод тых, чыя свабода воля абмежавана, і сябар Цэнтральнага Камітэта БСДП, старшыня маладзёжнай камісіі партыі Алесь Стральцоў. Выказваючы салідарнасць з Андрэем Кімам, Алесем Стральцовым, Аляксеем Бондарам, Арцёмам Дубскім, Антонам Койпішам, Міхаілам Крывавым, Міхаілам Пашкевічам, Уладзімірам Сяргеевым, Таццянай Цішкевіч і Алесем Чарнышовым, Прэзідыум БСДП адзначае, што гэты працэс меў адназначна палітычны характар і што пакараныя суддзёй Аленай Ільіной маладыя людзі з’яўляюцца ахвярамі палітычных рэпрэсій. Жорстка караючы маладых людзей, брутальна абыходзячыся з імі, як гэта было 25 сакавіка, улада мела і мае на мэце запалохаць моладзь, аслабіць яе супраціў і імкненне да свабоды і дэмакратыі. Беларускія сацыял-дэмакраты ўпэўненыя, што ўлада стала на фальшывы шлях. Толькі вяртанне Беларусі на шлях дэмакратычных рэформаў, пабудовы сацыяльнай і прававой дзяржавы адпавядае інтарэсам маладога пакалення, усіх грамадзян Беларусі. 22 красавіка 2008 г.г. Мінск. |
Авторизация
|