|
|
08 мая 2008 года 15:49:00 | Беларусь губляе статус галоўнай сяброўкі Расіі
Сёння Усерасійскі цэнтр вывучэння грамадскай думкі прадаставіў дадзеныя пра тое, якія краіны расіяне лічаць дружалюбнымі і якія - варожымі. Найболей сяброўскія стасункі ў Расіі ў цяперашні час склаліся з Кітаем (23% апытаных), Нямеччынай (17%) і Беларуссю (14%). Радзей да лепшых сяброў Расіі рэспандэнты прылічаюць Казахстан, ЗША, Індыю, Францыю (па 6-9%), краіны Еўрасаюза ў цэлым (4%), Балгарыю, Японію (па 3%). Найболей напружаныя адносіны ў Расіі з ЗША, Грузіяй (мяркуюць па 25% апытаных) і Украінай (21%). Акрамя таго, да апанентаў Расіі адносяць Вялікабрытанію, Польшчу, краіны Балтыі ў цэлым і Эстонію ў прыватнасці (5-8%), радзей - Латвію, Літву, Японію, Кітай (па 2-3%), іншыя дзяржавы. Усерасійскае апытанне праведзена 5-6 красавіка 2008 года Апытана 1.600 чалавек у 153 населеных пунктах у 46 рэгіёнах Расіі. Нагадаем, яшчэ на пачатку 2007 года большасць апытаных расіян называлі Беларусь галоўнай сяброўкай сваёй краіны.
|
Авторизация
|